course.by – гэта адкрыты адукацыйны праект.

Вы можаце прыйсьці й бясплатна слухаць любыя курсы, якія Вам падабаюцца.
Да нас таксама можна далучыцца ў якасьці выкладчыка – напішыце нам:)
Вучыцеся самі і вучыце іншых!

Як прыйсьці на курс?

Выбірайце той курс, які падабаецца і прыходзьце. Калі курс пачаўся даўно, магчыма варта пачакаць наступнага набору. Зарэгіструйцеся, каб заставацца на сувязі.

Дзе?

Заняткі адбываюцца ў Startup HUB Imaguru і Бізнэс Інкубатары БДУІР (Гікала 9, 6 паверх, 601 аўдыторыя).

Калі?

Кожны курс мае свой расклад і старонку Ўкантакце (мерапрыемствы), дзе знаходзяцца ўсе апошнія навіны. Напрыклад старонка курса html5.
Пра ўсе тэрміновыя зьмены ў раскладзе і наборы ў новыя групы мы абвяшчаем у нашым блоге, а таксама ў суполках Укантакце і ў Фэйсбуку.
Далучайцеся!

Чаму бясплатна?

Таму што ў Беларусі хапае платных курсаў арыентаваных на прамысловую распрацоўку. У нас трохі іншыя думкі.

А якая мэта?

Мэта – пабудаваць у Беларусі сетку бясплатных курсаў, якія б натхнялі чалавека рэалізоўваць уласныя ідэі й паказвалі, што праграмаваньне (і ня толькі) – гэта проста.