Што Вы будзеце ведаць

Web Developer – гэта першая спроба course.by падрыхтаваць паўнавартаснага праграміста, які зможа цалкам пабудаваць web-прыкладаньне самастойна.

Вось чым мы будзем займацца:

  • Тыдзень 0 (дамашка): Ruby syntax
  • Тыдзень 1: Object-oriented design
  • Тыдзень 3: SQL basics with MySQL; database design
  • Тыдзень 4: Active Record basics; CRUD
  • Тыдзень 5: Consuming and building RESTful APIs; how the web works
  • Тыдзень 6: Web applications with Rails; MVC
  • Тыдзень 7: Jquery, Javascript, and AJAX; learning new languages;
  • Тыдзень 8: html5, css3; looking good

Патрабаваньні

Вам не патрэбны якія-небудзь спецыфічныя кампутарныя скілы. Ведаў як карыстацца Ўкантакце хопіць :) Адзіная й галоўная рэч якая Вам насамрэч патрэбна – гэта жаданьне й матывацыя вучыцца самастойна й давесьці гэтую справу да канца. Таму каб трапіць на курс мы правядзем невялічкі адбор па выніках тэста. Галоўны крытэр – ня веды, а, яшчэ раз, уменьне працаваць.

Яшчэ адно неабходнае патрабаваньне – абавязкова мець ідэю праекта, якім будзеце займацца на курсах. Вы будзеце яго будаваць.

Што будзе потым?

Наша мэта – падрыхтаваць Вас да такога ўзроўня, каб Вы маглі пабудаваць свой уласны праект самастойна. Пасьля курса Вы будзеце мець шмат коду, які можна будзе паказаць будучаму наймальніку. Калі Ваш шлях – стартап, мы дапаможам Вам знайсьці рэсурсы, неабходныя, каб падняць праект.

Расклад

Пакуль удакладняецца.

Усе заняткі праводзяцца ў Бізнэс Інкубатаре БДУІР (Гікалы 9, 6 паверх, 601 аўдыторыя)

Суполка курса Ўкантакце

Зарэгістравацца

Дэдлайн па рэгістрацыі – 6 траўня.

Каб зарэгістравацца трэба прайсьці першы занятак і потым націснуць па кнопцы ўнізе.