Што Вы будзеце ведаць

Web Developer 2.0 – гэта ужо другі па ліку курс course.by, мэта якога падрыхтаваць паўнавартаснага праграміста, які зможа цалкам пабудаваць web-прыкладаньне самастойна.

Web Developer 2.0 пабудаваны на аснове пасьпяховага курса Web Developer (Rails), які мы двойчы праводзілі ў мінулым годзе. Галоўнае адрозьненьне паміж курсамі ў мове праграмавання, якая вывучаецца як базавая. У Web Developer 2.0 гэта Javascript.

Вось чым мы будзем займацца:

  • Тыдзень 0: Html5 and Css3 basics
  • Тыдзень 1: Javascript syntax
  • Тыдзень 2: jQuery. Object-oriented design with Javascript
  • Тыдзень 3: SQL basics with MySQL; database design
  • Тыдзень 4: Object related mapping basics. Sequelize; CRUD
  • Тыдзень 5: Consuming and building RESTful APIs; how the web works
  • Тыдзень 6: Web applications with Node JS; MVC
  • Тыдзень 7: Node JS and AJAX; learning new technologies;

Патрабаваньні

Вам не патрэбны якія-небудзь спецыфічныя кампутарныя скілы. Ведаў як карыстацца Ўкантакце хопіць :) Адзіная й галоўная рэч якая Вам насамрэч патрэбна – гэта жаданьне й матывацыя вучыцца самастойна й давесьці гэтую справу да канца. Таму каб трапіць на курс мы правядзем невялічкі адбор па выніках тэста. Галоўны крытэр – ня веды, а, яшчэ раз, уменьне працаваць.

Яшчэ адно неабходнае патрабаваньне – абавязкова мець ідэю праекта, якім будзеце займацца на курсах. Вы будзеце яго будаваць.

Што будзе потым?

Наша мэта – падрыхтаваць Вас да такога ўзроўня, каб Вы маглі пабудаваць свой уласны праект самастойна. Пасьля курса Вы будзеце мець шмат коду, які можна будзе паказаць будучаму наймальніку. Калі Ваш шлях – стартап, мы дапаможам Вам знайсьці рэсурсы, неабходныя, каб падняць праект.

Расклад

Заняткі будуць праводзіцца 4 разы на тыдзень у Панядзелак, Сераду і Пятніцу а 19:00 і таксама ў Суботу а 10:00, т.б. дафіга разоў – трэба будзе шмат працаваць. Прыкладна курс пачнецца 15 кастрычніка.

Усе заняткі праводзяцца ў Бізнэс Інкубатаре БДУІР (Гікалы 9, 6 паверх, 601 аўдыторыя)

Суполка курса Ўкантакце

Зарэгістравацца

Дэдлайн па рэгістрацыі – 13 кастрычніка.

Каб зарэгістравацца трэба прайсьці тэставы занятак і потым націснуць па кнопцы ўнізе.