Папярэдні занятак

Гульня ў косці

Усе. Прыйшоў час папісаць крыху коду.

Стварыце клас Die (Костка). Вы павінны магчы стврыць аб’ект класа костка й задаць колькасьць яго бакоў. Калі Вы выклікаеце мэтад sides, ён мусіць вяртаць колькасьць бакоў. Калі Вы выклікаеце мэтад roll, вяртайце выпадковае цэлае паміж 1 і колькасьцю бакоў. (Памятаеце мэтад rand?)

Памятайце пра працэс test-code-refactor. Я больш ня буду нагадваць Вам, што трэба пісаць юніт-тэсты. Рабіце гэта самі.

Дарэчы, калі Вы пішыце юніт-тэсты, Вы апісваеце тое, што завецца application programming interface, або API. API – гэта тое, як розныя часткі прыкладаньня ўзаемадзейнічаюць адна з адной. Калі Вы ствараеце мэтад – Вы ствараеце API для класа.

Кнігі

Стварыце клас Book. Калі Вы стварылі кніжку, Вы павінны мець магчымасьць дадаць ей назву. Калі дадаеце назву, аўтаматычна пераўтварайце яе ў радок з вялікай літары.

Слоўнік

Стварыце клас Dictionary. Калі Вы ствараеце новы слоўнік (напрыклад для беларускай), ён мусіць быць пустым хэшам. Потым Вы павінны мець магчымасьць дадаць туды новыя словы й іх тлумэчэньне. Слоўнік таксама мусіць мець мэтад, які адлюстроўвае ўсе словы, які ён мае, у альфабэтным парадку. У рэшце, Вы павінны стварыць мэтад пошука, які вяртае ўсе словы, пачынаючыеся з літар, якія Вы перадалі як аргумэнт.

Пасылка

Стварыце клас Parcel (Пасылка). Дадайце яму ўласьцівасьці: вага, памеры й дыстанцыя. Памеры пасылкі – гэта прадвызначаны хэш. Стварыце мэтад ship, які вяртае кошт пасылкі.

Наступны занятак