Папярэдні занятак

Усталёўваньне Git

Пасьля таго як Вы пабудавалі першую вэрсію Yacht, давайце пачнем карыстацца сістэмай кантролю вэрсіямі (version control) каб сачыць за зьменамі якія Вы робіце ў сваім кодзе. Мы будзем карыстацца сістэмай якая завецца Git. Каб усталяваць Git, спампуйце й выканайце яго з сайту Git.

У Вас на кампе павінна зьявіцца праграмма Git Bash. Запусьціце яе. Яна вельмі падобна на звычайны камандны радок. Усе камандны якія датычацца працы з Git трэба выконваць там.

Першае што мы павінны зрабіць гэта сканфігураваць Git. Git па-дэфолту сочыць за ўсімі файламі якія знаходзяцца ў тэчцы Вашага праекта. Калі Вы заўважылі там таксама знаходзяцца файлы RubyMine – у тэчцы .idea. Але, гэта файлы канфігурацыі RubyMine і яна да нашага праекту дачыньня ня маюць. Таму нам трэба навучыць Git ігнараваць іх. Github мае добрую дакумэнтацыю як зрабіць гэта. Нам трэба спампаваць файл .gitignore_global і дадаць радок .idea/* у канцы яго.

Потым мы павінны ўсталяваць імя й імэіл (лепей той, якім Вы карысталіся пры рэгістрацыі на Github):

  • git config –global core.excludesfile ~/.gitignore_global
  • git config –global user.name Your Name
  • git config –global user.email your@email.com

Ініцыялізацыя Git і выкананьне камітаў

Каб пачаць сачыць Yacht у Git, адкройце свой тэрмінал і перайдзіце ў тэчку з Вашым праектам; потым надрукуйце git init. Зараз, усё што знаходзіцца ў тэчцы будзе кантралявацца Git. Калі Вы надрукуеце $ git status, Git адлюструе ўсе файлы якія знаходзяцца ў тачцы ў катэгорыі Untracked files. Каб дадаць гэтыя файлы ў Git (і, ў будучыні каб дадаць новыя файлы), надрукуйце $ git add ., дзе . значыць бягучую тэчку. Зараз надрукуйце $ git status зноў. Зараз Вы ўбачыце што ўсе файлы знаходзяцца ў катэгорыіі “Changes to be committed”. Зараз давайце ўкаміцім. Надрукуйце $ git commit -m 'create basic implementation of yacht dice'. Гэта дадаст усе зьмены якія Вы зрабілі ў адзін пакет і захавае іх з паведамленьнем якое Вы зрабілі.

Паведамленьне павінна быць значным і кароткім, тлумачашчым якія зьмены былі зроблены ў праекце.

Сістэма кантролю вэрсіяў гэта як кнопка “Захаваць”, для ўсяго Вашага праекта, плюс вельмі моцныя ўласьцівасьці. Калі Вы штосьці страцілі, або зрабілі ня так як трэба, ці проста хочаце паглядзець як справы былі ў мінулымі, Вы можаце вельмі проста вярнуцца да папярэдняга каміту.

Пуш камітаў у Github

Вы можаце карыстацца Git лакальна, але вельмі важная рэч наконт яго, гэта магчымасьць працаваць усёй камандзе над адным праектам. Магчымасьць узаемадзейнічаць. Вы ўжо стварылі аккаўнт на Github, і Github, як Вы ужо здагадаліся гэта месца для праектаў створаных з дапамогай Git. Вашыя паблік праекты, якія знаходзяцца на Github гэта накшталт Вашага праграмерскага рэзюмэ.

Каб стварыць рэпазіторый гульні Yacht на Github, ідзіце на Github, лагінцеся й ціскайце New repository. Назавіце яго yacht, у description надрукуйце апісаньне праекта, як Вы яго бачыце. Вам прапануюць ініцыялізаваць яго файлам README і .gitignore. Ігнаруйце гэта. Цісніце Create repository. Потым выканайце дзьве каманды(Толькі зьмяніце URL):

  • git remote add origin https://github.com/your_github_name/your_project_name.git
  • git push origin master

Першая каманда дадае выдалены (remote) рэпазіторый, з якім Вы можаце сінхранізоўвацца. Другая каманда дасылае Вашыя зьмены ў рэпазіторый.

Яшчэ фічі для Yacht

Давайце яшчэ пашырым нашую гульню. Дадайце наступныя ўласьцівасьці, кожну па чарзе. Не забывайцеся пра тое, што вельмі дапамагае пісаць спеку:

  • Тры аднолькавыя косткі – дадаюць сваю суму.
  • “маленькая пасьлядоўнасьць” – дадае 30 ачкоў.
  • Гулец мае магчымасьць, перакінуць косткі яшчэ раз каб атрымаць лепшы вынік. Максімум два дадатковыя разы.
  • Калі нейкая камбінацыя костак была згуляна, яна ня можа быць выкінута яшчэ раз. Напрыклад калі хтосьці атрымаў тры косткі па шэсьць, у наступныя разы, калі будзе выкінута такая камбінацыя, яна ачкоў не дае.

Памятайце што каміціць трэба часта.

Ачко

Хопіць ужо гуляць з косткамі. Давайце паспрабуем што-небудзь з картамі зараз.

Напішыце праграму якая б дазваляла гуляць у 21 (ачко).

Крыжікі-нулікі

Вось яшчэ больш складаная гульня: напішыце крыжыкі-нулікі каб гуляць у яе ўдваёх.

Калі гэта падаецца Вам не дастаткова складаным – зрабіце так, каб кампутар гуляў супраць Вас.

Шыбеніца

Зараз стварыце праграму каб гуляць у Шыбеніцу.

Калі правілы Шыбеніцы Вам не знаёмыя, яна працуе прыкладна так:

    ________________
   /\               |
   \/               |
    |               |
 -------            |
    |               |
    |               |
   /\               |
  /  \              |
              ______|_____


__ __ __ __ __ __

Прабелы ўнізе адлюстроўваюць літары слова – у дадзеным выпадку, слова даўжынёй у шэсьць літар. На кожным кроку гулец мусіць адгадаць адну літару. Калі гулец адгадаў літара дадаецца ў слова. Як тут:

    ________________
   /\               |
   \/               |
    |               |
 -------            |
    |               |
    |               |
   /\               |
  /  \              |
              ______|_____


b __ b b __ __

Калі не, тады частка чалавечка выдаляецца:

    ________________
   /\               |
   \/               |
    |               |
 -------            |
    |               |
    |               |
   /                |
  /                 |
              ______|_____


b __ b b __ __

a

Калі гулец адгадвае ўсе словы – ён перамагае. Калі чалавек на шыбеніцы зьнікае – ён прагульвае.

Пабудуйце праграму каб гуляць у Шыбеніцу. Кампутар можа выпадкова генераваць словы з прадвызначанага слоўніка.

Жыцьцё

Апошня праграма Рубі-частцы нашаша курса :) Прачытайце пра гульню Жыцьцё. Потым рэалізуйце яе.

Наступны занятак