Усталёўваньне Git

Пасьля таго як Вы пабудавалі першую вэрсію Word Order, давайце пачнем карыстацца сістэмай кантролю вэрсіямі (version control) каб сачыць за зьменамі якія Вы робіце ў сваім кодзе. Мы будзем карыстацца сістэмай якая завецца Git. Каб усталяваць Git, спампуйце й выканайце яго з сайту Git.

У Вас на кампе павінна зьявіцца праграмма Git Bash. Запусьціце яе. Яна вельмі падобна на звычайны камандны радок. Усе камандны якія датычацца працы з Git трэба выконваць там.

Першае што мы павінны зрабіць гэта сканфігураваць Git. Git па-дэфолту сочыць за ўсімі файламі якія знаходзяцца ў тэчцы Вашага праекта. Калі Вы заўважылі там таксама знаходзяцца файлы WebStorm – у тэчцы .idea. Але, гэта файлы канфігурацыі WebStorm і яна да нашага праекту дачыньня ня маюць. Таму нам трэба навучыць Git ігнараваць іх. Github мае добрую дакумэнтацыю як зрабіць гэта. Нам трэба спампаваць файл .gitignore_global і дадаць радок .idea/* у канцы яго.

Потым мы павінны ўсталяваць імя й імэіл (той, якой Вы створыце пры рэгістрацыі на Github):

  • git config --global core.excludesfile ~/.gitignore_global
  • git config --global user.name Your Name
  • git config --global user.email your@email.com

Ініцыялізацыя Git і выкананьне камітаў

Каб пачаць сачыць Word Order у Git, адкройце свой тэрмінал і перайдзіце ў тэчку з Вашым праектам; потым надрукуйце git init. Зараз, усё што знаходзіцца ў тэчцы будзе кантралявацца Git. Калі Вы надрукуеце $ git status, Git адлюструе ўсе файлы якія знаходзяцца ў тачцы ў катэгорыі Untracked files. Каб дадаць гэтыя файлы ў Git (і, ў будучыні каб дадаць новыя файлы), надрукуйце $ git add ., дзе . значыць бягучую тэчку. Зараз надрукуйце $ git status зноў. Зараз Вы ўбачыце што ўсе файлы знаходзяцца ў катэгорыіі “Changes to be committed”. Зараз давайце ўкаміцім. Надрукуйце $ git commit -m 'create basic implementation of Word Order'. Гэта дадаст усе зьмены якія Вы зрабілі ў адзін пакет і захавае іх з паведамленьнем якое Вы зрабілі.

Паведамленьне павінна быць значным і кароткім, тлумачашчым якія зьмены былі зроблены ў праекце.

Сістэма кантролю вэрсіяў гэта як кнопка “Захаваць”, для ўсяго Вашага праекта, плюс вельмі моцныя ўласьцівасьці. Калі Вы штосьці страцілі, або зрабілі ня так як трэба, ці проста хочаце паглядзець як справы былі ў мінулымі, Вы можаце вельмі проста вярнуцца да папярэдняга каміту.

Пуш камітаў у Github

Вы можаце карыстацца Git лакальна, але вельмі важная рэч наконт яго, гэта магчымасьць працаваць усёй камандзе над адным праектам. Магчымасьць узаемадзейнічаць. Стварыце аккаўнт на Github, а Github, як Вы ужо здагадаліся гэта месца для праектаў створаных з дапамогай Git. Вашыя публічныя праекты, якія знаходзяцца на Github гэта накшталт Вашага праграмерскага рэзюмэ.

Каб стварыць рэпазіторый гульні Word Order на Github, ідзіце на Github, лагінцеся й ціскайце New repository. Назавіце яго Word Order, у description надрукуйце апісаньне праекта, як Вы яго бачыце. Вам прапануюць ініцыялізаваць яго файлам README і .gitignore. Ігнаруйце гэта. Цісніце Create repository. Потым выканайце дзьве каманды(Толькі зьмяніце URL):

  • git remote add origin https://github.com/your_github_name/your_project_name.git
  • git push origin master

Першая каманда дадае выдалены (remote) рэпазіторый, з якім Вы можаце сінхранізоўвацца. Другая каманда дасылае Вашыя зьмены ў рэпазіторый.

Scrabble (Эрудыт)

Стварыце старонку, якая прымае слова і вяртае колькасьць Scrabble-ачкоў для яго. За кожную літару дадаецца колькасьць ачкоў адпаведна табліцы:

A, E, I, O, U, L, N, R, S, T       1
D, G                               2
B, C, M, P                         3
F, H, V, W, Y                      4
K                                  5
J, X                               8
Q, Z                               10

Аб’екты

Аб’екты гэта прыкладна як слоўнікі – Вы дадаеце ўласьцівасьць з імём і значэньнем, а потым можаце звяртацца да значэньня па імю. Вось прыклад:

var dictionary = {"fish": "ocean animal"};
dictionary.fish
dictionary['fish'] // alternative syntax
dictionary.cat = 'long tiny animal'; // this adds a new value to the object
dictionary.cat

Перарабіце Scrabble выкарыстоўваючы аб’екты.

Лікі словамі

Стварыце старонку, якая пераўтварае лікі запісаныя лічбамі ў лікі запісаныя словамі. Напрклад, 384 пераўтварыцца ў "three hundred eighty four".

Аб’екты будуць вельмі карыснымі для вырашэньня гэтай праблемы. Але, звярніце ўвагу, што звяртаньне да ўласьцівасьці аб’екта праз кропку ня можа быць выкарыстана, калі назва ўласьцівасьці лік. Каб атрымаць значэньне ўласьцівасьці імя якой лік выкарыстоўвайце наступны сынтаксіс (квадратныя дужкі):

var numbers = {1: "one"};
    numbers[1] // returns "one"
    numbers[2] = "two";

Пачніце з маленькіх лікаў і павялічвайце максімальны лік праграмы да 1 трыльёна.

У абодвух праграмах выкарыстоўвайце Git для кантроля версій

Папярэдні занятак Наступны занятак