Што Вы будзеце ведаць

UNIX and GNU/Linux – гэта курс, які дазволіць Вам даведацца пра тое чым ёсьць аперацыйная сістэма GNU/Linux, як зь ёй працаваць і за што яе любіць :) Пасьля курсу Вы будзеце глядзець на сістэму вачамі адміністратара (“адміна localhost’а”), а не вачамі звычайнага карыстальніка.

Вось чым мы будзем займацца:

  • 1. Аперацыйныя сыстэмы UNIX: гісторыя, ідэалёгія, асаблівасьці, класіфікацыя;
  • 2. GNU/Linux: агульныя зьвесткі, парады;
  • 3. Quo vadis: тэндэнцыі разьвіцьця GNU/Linux;
  • 4. Мета-дыстрыбутыў Gentoo: ідэалёгія, інфрастуктура, пабудова вузкаспецыялізаванага й універсальнага аперацыйнага асяродзя.

Патрабаваньні

Ды й асабліва ніякіх. Галоўнае як заўсёды жаданьне ведаць :)

Усё ж варта не пужацца наступных словаў: кампутар, архітэктура, файлавая сістэма, файл, каталог, працэс, рэсурс, інтэрфэйс, пратакол, ліцэнзія. Таксама няблага не пытаць “А хто гэта?” пры згадцы наступных асобаў: Дэніс Рытчы, Эндру Танэнбаум, Рычард Столман, Лінус Торвальдс. Зусім цудоўда было б, каб Вы ўсталявалі VirtualBox (ці іншую сістэму віртуалізацыі) і “памацалі” любы дыстрыбутыў GNU/Linux (напрыклад, Calculate ці Ubuntu).

Сход

Першы сход абудзецца 1 красавіка ў 18 гадзін у Бізнэс Інкубатары БДУІР

Расклад пакуль удакладняецца.

Усе заняткі праводзяцца ў Бізнэс Інкубатаре БДУІР (Гікалы 9, 6 паверх, 601 аўдыторыя)

Суполка курса Ўкантакце

Зарэгістравацца

Чым раней тым лепей :)