Апісаньне курса

Выкладчык: Міхал Румянцаў micrum.me.

Курс завецца Пабудова web-прыкладанняў на Ruby on Rails і падыходзіць для пачаткоўцаў, якія цікавяцца web-распрацоўкай.

Варта падкрэсліць, што вывучэнне тэхналогіі Ruby on Rails, а таксама навыкі праграмавання (у прыватнасці, на мове Ruby) – не ёсць самамэтай курса. Мэта курса – даць выпускнікам навыкі для самастойнай пабудовы web-прыкладанняў і падрыхтаваць да самастойага вырашэння праблемаў. Асаблівасць курса – сінхроннае (а не паслядоўнае) вывучэнне мовы Ruby і фрэймўорка Ruby on Rails.

Курс складаецца з двух частак: аўдыторнай і хатняга задання. Падчас аўдыторных заняткаў плануецца перадаць студэнтам усе неабходныя тэарытычныя і практычныя веды для самастойнай распрацоўкі, а таксама разбор пытанняў і хатняга задання. Хатнім заданнем з’яўляецца паступовая распрацоўка уласнага праекта з дапамогай новых ведаў, атрыманых на занятку. Напрыканцы курса студэнт мусіць прэзентаваць уласны праект.

Плануецца запрашаць на курс экспертаў па асобных тэмах.

Асноўная праграма:

  • Уводны занятак. Знаёмства, прэзентацыя ідэй. Агульная інфармацыя, інструменты і усталёўка
  • Першае прыкладанне на Ruby on Rails. Кантроль версій (Git), Bundler, RubyGems
  • Асновы працы і архітэктуры Rails-прыкладання. MVC
  • Статычныя web-старонкi. HTML & CSS
  • Кантроллеры і маршруты Rails. HTTP
  • Знаёмства з мовай праграмавання Ruby. Дынамічныя старонкі, embedded Ruby
  • Асновы Ruby. ААП
  • Асновы Active Record. Мадэлі Rails. Валідацыі, зваротныя выклікі
  • Базы дадзеных і міграцыі
  • Rails Views. Шаблоны і рэндэрынг
  • HTML-формы, хэлперы формаў
  • Action Controller. Падрабязней пра метады і экшны
  • Аўтэнтыфікацыя, сессіі, пытанні бяспекі
  • Аўтарызацыя. CRUD
  • Ассацыацыi і запыты Active Record
  • Знаёмства з JavaScript. AJAX
  • Пашырэнне Rails-прыкладанняў. Канфігурацыя. Active Support. Агляд карысных гемаў
  • Агляд web-сервераў. Разгортванне прыкладання
  • Заключны занятак. Прэзентацыя праектаў. Рэкамендацыі па далейшым шляху развіцця

Дадатковыя заняткi (сустрэчы з экспертамi):

  • Linux basics. Уладзь Окала-Кулак (ScienceSoft)
  • Garbage collector in Ruby. Алекс Зайцаў (ReactiveBit)
  • TDD/BDD in Rails

Патрабаваньні

  • Матывацыя (яна патрэбна, каб пераадолець цяжкасці з вялікім аб’емам інфармацыі і самастойнай працай дома)
  • Ідэя праекта (што заўгодна, ад уласнага блога да SaaS-прыкладання)
  • Для заняткаў спатрэбiцца лэптоп. Пажадана выкарыстоўваць *nix сiстэмы (любы дыстрыбутыў Linux альбо Mac OS). Вiртуалкi – гэта таксама OK.
  • Апцыянальна: базавыя веды англійскай
  • Апцыянальна: веды асноваў HTML і CSS, веды любой ААП мовы праграмавання

Што атрымаюць выпускнікі?

  • Усе неабходныя навыкі для пабудовы паўнавартастных web-прыкладанняў з дапамогай Ruby on Rails
  • Агульныя веды пра web, паттэрны і метадалогіі распрацоўкі
  • Навыкі сучасных web-тэхналогій і інструментаў: HTML5, CSS3, JavaScript, базы дадзеных, сістэмы кантролю версій, разгортванне прыкладанняў
  • Веды мовы праграмавання Ruby
  • Накірунак далейшага развіцця і спецыялізацыі у web-распрацоўцы
  • Уласны гатовы праект
  • Карысныя кантакты, знаёмствы i рэкамендацыi

Расклад

Заняткі будуць праводзіцца 1 раз на тыдзень. Прыкладна курс пачнецца 15 лютага 2015 году.

Усе заняткі праводзяцца ў IMAGURU Startup Hub Фабрыцыўса 4.

Суполка курса Ўкантакце

Зарэгістравацца

Для таго, каб патрапіць на курс трэба абавязкова зарэгістравацца. Дэдлайн па рэгістрацыі – 15 лютага. Мы чакаем вялікую колькасьць жадаючых удзельнічаць у гэтым курсе, таму будзе праведзены адбор. Асноўны крытэр – матывацыя (жаданьне начувацца самастойна) і наяўнасьць ідэі праекта. Таксама вельмі важна прадаставіць а сабе максімальна поўную інфармацыю (сацсеткі, блогі).

Каб зарэгістравацца трэба націснуць па кнопцы ўнізе.