new-admission

 

Усім прывітаньне! У нас новы набор!

Яшчэ пакуль не усё дакладна вядома, але дакладна вядома што будзе адзін курс – Web Developer 2.0. Гэты курс пра які мы даўно размаўлялі і шмат чаго абяцалі. І вось урэшце падрыхтавалі. Рэгістрацыя адчынена.

Магчыма да нас далучыцца новы выкладчык па SEO, і будзе адпаведны месячны курс. Але гэта інфармацыя пакуль удакладняецца.

Зараз мы чакаем адказу дэканата КСіСа наконт часоў, у якія мы будзем праводзіць курсы. Таму дата сходу пакуль невядома, але прыкладна гэта будзе 10 кастрычніка (гл. ніжэй). На сходзе мы растлумачым пра тое, дзе, як і калі будуць адбывацца курсы. Адкажам на ўсе Вашыя пытаньні.

Сачыце за гэтай навіной, мы абновім яе як толькі будуць вядомы канкрэтныя даты. Таксама глядзіце абноўленыя старонкі курсаў. Зараз там адлюстроўваюцца і тыя курсы, якія ўжо прайшлі. Можна спасылацца на курс, маўляў “я яго праходзіў” ці, для выкладчыкаў, “я яго выкладаў”.

Абавязкова прыходзьце на сход!




Update! Мы ў рэшце рэшт даведаліся пра канкрэтныя даты сходу і расклад курсаў!

Сход адбудзецца 13 кастрычніка а 16:00 у Бізнэс Інкубатары БДУІР (Гікалы 9, 6 паверх, 601 аўдыторыя). На сходзе мы растлумачым як будзе адбывацца працэс і адкажам на ўсе Вашыя пытаньні!