7610535900_c9e9821725_b[1]

Праграмаваньне часам можа быць вельмі ня простым. Тут шмат розных рухомых частак , і калі нешта не атрымліваецца, можа быць вельмі складана вызначыць у чым прычына, асабліва тады, калі Вы толькі пачынаеце вучыцца. Ёсьць жарт: “Дай чалавеку праграму – прымусь яго вучыцца ўвесь дзень. Навучы чалавека праграмаваць – прымусь яго вучыцца ўсё жыцьцё.” Добрая навіна – гэта тое, што з ходам часу Вы будзеце ўсё лепей і лепей вызначыць праблемы й іх прычыны. Дрэнная навіна – спачатку будзе цяжка й часам Вам будзе трэба рабіць вялікія высілкі каб нешта зразумець.

Лепшая рэч якая ў Вас ёсьць для вырашэньня праблемаў – гэта пошукавая сістэма. Калі Вы сустрэліся зь якой-небудзь праблемай – існуе вельмі вялікая верагоднасьць, што ктосьці ўжо сустракаўся зь ёй і рашэньне ёсьць дзе-небудзь у Сеціве. Пашукайце яго! Каб атрымаць актуальны вынік – шукайце толькі за апошні год. (у Google, клікніце Search tools каля радка для пошуку й потым зьмяніце All time на Past year). І канешне шукайце толькі на ангельскай.

Калі Вы ня можаце знайсьці рашэньне пасьля насамрэч упартых спроб (Часам патрэбна некалькі гадзін каб штосьці адшукаць), існуюць розныя форумы й чаты. Лепшае месца каб пачаць – гэта Stack Overflow. Упэўніцеся што пра Вашую праблему ніхто не пытаў. І калі робіце пост уключыце даталёвае апісаньне дзеяньняў якія Вы рабілі каб атрымаць такую праблему. Таксама уключыце код Вашай праграмы. С ходам павелічэньня Вашага вопыта Вы самі зможаце адказваць на пытаньні. Пазначайце Вашыя пытаньні тэгам course.by, каб людзі якія карыстаюцца course.by маглі дапамагчы адзін аднаму.