Што рабіць пасля таго, як вы асвоілі сінтаксіс нейкай мовы і нават яе бібліятэкі? Як будаваць праграму (алгарытм), як прафесійна апісаць аб’ект? Як дабіцца яе эфектыўнасці праграмы?

Курс тэорыі ведаў дае адказы на гэтыя пытанні.

 

Што Вы будзеце ведаць

  • праграмаваць графіку на “вышэйшым узроўні амерыканскай камп’ютарнай графікі”. І даведаецеся што рабіць з ёй далей.
  • рашаць задачы распазнавання тэксту, малюнкаў і відэя з дапамогай алгарытмаў дынамічнай камп’ютэрнай графікі.
  • мадэляваць механічныя і фізічныя сістэмы (ствараючы не анімацыю, а мадэлі рэальнага часу (real-time)): згінанне пласціны, рух вусеня і змяі, механічныя перадачы, пранікненне ў адтуліну, задачу цеплаправоднасці і інш.
  • на гэтых прыкладах навучыцеся будаваць праграмы з алгарытмамі “вусень” і “робат”, распрацаванымі ў тэорыі ведаў, рэалізацыя якіх шырока яшчэ не публікавалася.
  • будзеце знаць як выкарыстаць “вусеня” і “робата” – каб зрабіць сваю праграму дынамічнай і здольнай прыстасавацца да зменлівага наваколля: пабудаваць дынамічную (зменлівую) вэб-старонку, зменлівы інтарфэйс да праграмы, набор аб’ектаў (юнітаў) і інш.
  • даведаецеся што такое алгарытм, структура дадзеных, пацярн праграмавання (праектавання, канструявання), архітэктура праграмы. І навошта гэта трэба на справе.
  • будзеце ведаць  асноўныя паняткі з кібернетыкі і тэорыі сістэм, неабходныя для разумення і складання алгарытмаў “вусень” і “робат”.

 

Патрабаваньні

Час і жаданне самастойна пісаць зададзеныя праграмы, сачыць за суполкай Укантакце. Уменне напісаць элементарную праграму з цыклам і аператарам  if  на ТурбаПаскалі. Мець ноутбук. Мець жаданьне зрабіцца адэптам тэорыі ведаў.

 

Што будзе потым?

Можна

  • самастойна (пры патрэбе – звяртаючыся па кансультацыю) карыстацца вывучанымі алгарытмамі для напісання вашых праграм, якія будуць вызначацца нетрадыцыйным падыходам і магутнасцю.
  • працягнуць навучанне (у летняй школе пасля сесіі, ці на наступны навучальны год), асвоіць іншыя сістэмныя алгарытмы – аж да найбольш прасунутага аэд-працэсара. І ставаць спецыялістам вышэйшага класа
  • ўзяць удзел у якасці выканаўцаў у праграмных праектах, якія будуць пачынаць выкладчыкі гэтага курсу, і ўвайсці ў іх супольнасць (якая называецца Інстытут Матэматыкі і Кібернетыкі)
  • проста працягваць праграмаваць па асвоеных алгарытмах замацоўваючы

Акрамя таго на наступны год плануецца арганізаваць яшчэ адзін курс “Наваколле і ўтрымліваючая сістэма праграмы” (ён уключае тое, што па-ангельску завецца: “бізнес-аналіз”, ен жа “аналіз прадметнай вобласці”, а таксама “праграмны  праект” і не толькі…)

 

Расклад

Увага месца і расклад заняткаў – змяніліся

Усе заняткі праводзяцца ў БДУ у фізкорпусе (пр-кт Ф.Скарыны, 2) (а не ў <Бізнэс Інкубатаре БДУІР (Гікалы 9, 6 паверх, 601 аўдыторыя), як паведамлялася раней

Дні застаюцца тымі ж: у сераду і пятніцу

але час у абудва дні будзе аднолькавы 19:00, (а не 18:00 у сераду )

Першы занятак 15 траўня 19:00 (а не 18:00)

Астатнія падрабязнасці – глядзі ў суполках курсу

Суполка курса Ўкантакце

Суполка курса на Фэйсбуку. Суполка зачыненая адміністрацыяй Фэйсбуку за нежаданне выконваць за ЦРУ, АНБ іх “работу” па зборы інфармацыі супраць мяне самога. Прывітанне Саланжу!

Суполка на Фэйсбуку аднаўляцца не будзе.

 

Зарэгістравацца

Чым раней тым лепей :)