3293117576_05f43d8305_b[1]

У суботу 22 сьнежня a 16 гадзіне будзе выдатны дзень!
Разам з course.by можна будзе даведацца пра тое, як трэба пісаць сапраўды файныя артыкулы для Сяцівы.
Майстар-клас па Капірыйтынгу ад Вольгі Фурс!

Вольга ў гэтай справе ўжо больш чым 5 гадоў – ёсьць чаму павучыцца.

Праграма:
– што такое вэб-райтынг, чым адрозьніваецца ад клясічнага аф-лайн капірайтынга;
– сьпецыялізацыі: капiрайтынг і рэрайтынг, seo-райтынг, напісаньне “прадажных” тэкстаў;
– як зрабіць чужой тэкст сваім (унікальнасьць тэксту, яе павышэньне і вымярэньне);
– як напісаць тэкст, які спадабаецца і пашукавікам, і чытачам (+ семантычнае ядро сайта, як не перабраць з “ключавікамі”);
– як напісаць “прадажны” тэкст (архітэктура + загаловак + методыкі, прыёмы і сакрэты напісаньня);
– як і дзе можна зарабіць напісаньнем тэкстаў (імідж, партфоліа, як размаўляць з кліентам).

Уваход вольны.
Усе заняткі па дэфолту адбываюцца ў бізнэс інкубатаре БДУІР (Гікалы 9, 6 паверх, 601 аўдыторыя)

Пра ўсе тэрміновыя зьмены сачыце ў нашых суполках у ФБ альбо УК.

photocredit