3293117576_05f43d8305_b[1]

У гэты раз будзе рэальна шмат чаго цікавага. Крутыя навіны:

Зьявіўся новы курс – Web Developer. Мэта курса – падрыхтаваць Вас з нуля да ўзроўня клёвага вэб-праграміста, каб Вы маглі стварыць свой уласны стартап ці ўладкавацца на працу ва ўжо існуючую кампанію.

Разам з Вамі вучымся й мы. Мы даведаліся як і што цікавага можна ствараць ведаючы толькі вёрстку. Распавядзем Вам пра гэта ў абнолёным html5 курсе.

Стварыць сайт як у course.by? Канешне. Да нас прыйшоў Віталік. Віталік валіць шмат праектаў на WordPress і хоча Вам пра гэта распавесьці. Вордпрэс – напэўна найхутчэйшы спосаб стварыць сайт/блог.

Але й тое што было стала яшчэ лепей. Лепшыя й правераныя курсы course.by засталіся разам з намі:

Qt, Testing – 28 студзеня.

Design –дзесьці 17 лютага.

26 Студзеня ў 14 гадзін (Гікалы 9, 04 аўдыторыя) адбудзецца сход, на якім мы растлумачым пра тое, дзе, як і калі будуць адбывацца курсы. Адкажам на ўсе Вашыя пытаньні.

Глядзіце абноўленыя старонкі курсаў.

І абавязкова прыходзьце!