Гэты набор у нас ужо другі. Першы пачаўся у сярэдзіне Лістапада і быў больш тэставым, чым сапраўдным.
Зараз жа ўсе па-сур’ёзнаму.

Сход і падрыхтоўка

Шмат прарэклямаваць новы набор ува ўнівэрсытэце не атрымалася, бо, як заўсёды, займаліся чым узгодна іншым, але толькі не падрыхтоўкай да набору. Таму рэкляма зьявілася толькі за дзень да схода. Вось такі маленькі плякацік.

Мы, дарэчы, потым чулі, што шмат людзей да нас прыйшло менавіта праз дызайн пляката, маўляў клёвы. Але, шчыра кажучы ня наш. Дапамагло гугленьне па запыту “top poster designs”. Спадзяваемся Амерыканскія сябры нас пакуль ня знойдуць.

Калі ў першы раз Рома зьбіраў пілотную групу, да нас хацела ісьці каля 80 чалавек. Канешне так шмат у адну групу запхнуць не атрымаецца – таму рабілі невялічкі адбор. Урэшце ўзялі толькі 25 чалавек.

Таму і ў гэтый раз чакалі шмат людзей, але, як апынулася, дарэмна. Фізічна на першы сход прыйшло толькі 80 чалавек.

Дадалі яшчэ рэгістрацыю праз сяціву, каб прынамсі набраць па 20-25 чалавек у групу. Было вельмі нечакана бачыць такую вялікую зацікаўленасьць зусім розных людзей у нашае справе. Нават баяліся, што ня хопіць выкладчыкаў/часу каб усіх падрыхтаваць.

Ва усе групы на першы занятак прыйшло вельмі шмат людзей. У кожнай каля 30-35. На html5 нават 40. Але, як вядома, гэта толькі першый занятак і потым каля 50% людзей спыняе хадзіць.

Бясплатныя курсы

Было шмат разважаньняў наконт таго, чаму людзі ўходзяць. Пасьля гэтага набору мы правядзем апытаньне каб дакладна ведаць.

Адзіная рэч якую зразумелі на ўласным вопыце – калі нешта для чалавека бясплатна – ён ставіцца да гэтага з меншай павагай чым да таго, за што плоціць грошы.

Але гэта ўсё нармалёва.

Такім чынам наш апошні вынік атрымаўся дзесьці такі:

  • html5. Першапачаткова – 40, актыўных зараз – 25
  • jsninja. Першапачаткова – 30, актыўных зараз – 15
  • testing. Першапачаткова – 35, актыўных зараз – 20
  • Qt. Першапачаткова – 25, актыўных зараз – 10
  • iOS. Першапачаткова – 30, актыўных зараз – 20
  • web-design. Першапачаткова – 40, актыўных зараз – 20

 

Майстар класы

Вельмі цікавымі падзеямі двух тыдняў сталі два майстар-класа. Першы па SEO & Internet Marketing, другі па SMO & Social Network Marketing.